Фотафакт. На Прыпяцi муж i жонка злавiлi сома 1,8 метра
Як мы лавили сама!!!!!
Рыбак Валеры Анiкейчык у свае 48 гадоў ня тое што злавiў, а й пабачыў такое ўпершыню. Наогул, сом - гэта летняя рыбiна, а вада ў рацэ была каля двух градусаў. Таму нечакана, што сом так рана прачнуўся. Спадар Валеры вудзiў рыбу разам з жонкай Зояй на лодцы, на тролiнг. Сом клюнуў недзе а трэцяй гадзiне дня. Здалося спачатку, што гэта невялiкi судачок i таму падрыхтавалi падсак. Спадар Валеры апавёў: "Давай мы за iм плаваць. Куды ён, туды i мы. Проста цягне i цягне, як трактар. I крыху да берагу падышоў, удалося ад дна адарваць, каб хоць паглядзець. Ну, такi велiчынёй з лодку, як усплыў. Якi там падсак, ён яму на галаву не адзенецца!". Жонка спадара Валеры Зоя зматала свой сьпiнiнг: "Сказаць, што мы яе цягнулi - так ня скажаш. Бо адразу яна нас цягала па рацэ. Дзесьцi мы езьдзiлi па Прыпяцi за нашым сомам каля гадзiны. Сьпiнiнг згiбаўся так, што я яму казала, адпусьцi ты яго цiхенька, а то зломiцца, i мы яе нават не пабачым. Тое, што мы яе зловiм, у нас было мала надзеi. Мы пачалi зьмяшчацца з дапамогай матору да берагу. Разьлiў невялiкi ў Прыпяцi, але хмызьнякi ўсё роўна залiтыя. Рыбiна спачатку паказала нам толькi хвост". Кажа, не магу, не хапае сiл цягнуць, такi здаровы. Ну тут ужо я i яе за шыварат пацягнуў, i там гэты сом пайшоў праз борт лодкi цягнуцца. Здаваўся бясконцы, мэтар 80 даўжыня. На ўсю лодку. Ну, i хутчэй на яго пападалi, каб ня выскачыў, не пачаў буянiць. Атрымалася, жонка зьнiзу ляжыць, на ёй гэты сом, нагамi яго абхапiла, рукамi. Я яго за жабры, за нос прытрымлiваў адной рукой. I хутчэй на маторы да берагу, пакуль скакаць не пачаў. За такой рыбiнай паляваў некалькi гадоў i не атрымлiвалася. А тут…"
Продолжение
http://news.tut.by/106461.html
